Цёплы кут

Гэты ЖЖ я завяла, каб аддзяліць мае валяльныя эксперыменты ад працоўных запісаў, асабістых успамінаў і ўсяго іншага, што можна знайсці па адрасе ў асноўным часопісе у ocherkistka. Тут будуць жыць цацкі, шалікі, рукавічкі з воўны і ўсё іншае-рознае, што наваляецца. Праглядайце, каментуйце пад запісамі і пішыце ў лічку. Няхай вам тут будзе цёпла!*

*(Пакідаю за сабой права весці гэты часопіс на дзвюх мовах, калі які будзе настрой. Таму што слова "цёплы" па-беларуску для мяне гучыць цяплей, але на рускай я размаўляю ў паўсядзённым жыцці. Такія справы).

"Валежки" на ножкі

Першая спроба рабіць тапкі. Такія вось зваляліся для пяцігадовага хлопчыка. На адным тапку паспрабавала наваляць героя хлопчыкавага любімага мультфільма. Праўда, ўжо забылася, як клічуць гэтага робата - нешта японскае :)

DSCF9575

100% воўна + ніткі для аздаблення. Мокрае валянне + сухое валянне.

І вось у дадатак - некалькі кадраў з самой пеннай вечарыны.

DSCF9553


DSCF9554

Валежки

... Пакуль зіма не ўзялася марозіць ў поўную моц, кожнаму трэба падумаць пра "валежки" - такую назву прыдумаў Саша для маіх валяных рукавічак. Так і запішам.

Вось такія - колеру глыбоцкага згушчонага малака. 100% воўна + бамбукавыя нітачкі і ніткі мулінэ для аздаблення. Зробленыя спецыяльна для дзяўчыны, якой хочацца салодкага і цёпленькага :)

DSCF6606

DSCF6618

Прыемнага знаёмства, Баніфацый!

Такі Баніфацый звяляўся, напэўна, яшнэ напачатку 2013-га. Калі сфоткалі, ён ужо быў здорава памяты няпростым ільвіным жыццём.

Бонифаций-2

Баніфацый любіць мора і чакае наступнага лета. А пакуль - лунае ў мАрах, сярод караблей...

Бонифаций-1
Фота: incopolis

Матэрыял: воўна, драцяны каркас.
Тэхніка: сухое валянне.

Simon's Cat. Першая спроба.

Валяю зараз мала - няма часу столькі, каб унікаць у працэс. Але планую нагнаць вось-вось. Сястрычка папрасіла рукавічкі і шалік. Вось трэба тэрмінова прыдумаць, якія яны будуць і зрабіць на гэтым тыдні, абавязкова.

Пакуль, як бонус - от такая каробачка для падарунка атрымалася.

На фота бачна, што войлак прыклеіўся не вельмі ахайна, у жыцці не так кідаецца ў вочы :)

Але галоўнае - Simon's Cat! Атрымаўся даволі такі падобны на прататып. Трэба будзе паспрабаваць і ў аб'еме.

Подарочная упаковка - 1

Пра тое, як на жульвернаўскім таямнічым востраве валялі воўну!

Ў розных валяльных згуртаваннях можна сустрэць цікавую адсылку да кнігі "Таямнічы востраў". 
Чытаю вось і прыгадваю: а сапраўды ж чытала там і такое. 
Ых, недарэмна гэта адна з маіх самых любімых кніжак. 



001

Между тем наступила зима в июне месяце, соответствующем
декабрю в северных широтах. Основной заботой стало изготовление
крепкой теплой одежды.
Collapse )